Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Для ўдалай рыбалкі ўкраінец незаконна перайшоў украінска-беларускую граніцу

07.08.2017
Для ўдалай рыбалкі ўкраінец незаконна перайшоў украінска-беларускую граніцу
Раніцай 6 жніўня супрацоўнікі Пінскага пагранатрада, перамяшчаючыся на жорсткай надзіманай лодцы па рацэ Прыпяць, па інфармацыі мясцовых жыхароў затрымалі грамадзяніна Украіны. 61-гадовы рыбак знаходзіўся ў 5 м ад граніцы. Жыхар Ровенскай вобласці наўмысна незаконна перасёк лінію дзяржрубяжа.

Парушальнік граніцы і правіл знаходжання перададзена ўкраінскім калегам, яму прыйдзецца выплаціць штраф. Прадметы рыбнай лоўлі - гумовая лодка, лодкавы матор, 2 спінінгі, вуда - перададзены супрацоўнікам мытні.

  148






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА