Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Гомельскія пагранічнікі ў ходзе пошуку затрымалі «бяспраўнікаў»

07.08.2017
Гомельскія пагранічнікі ў ходзе пошуку затрымалі «бяспраўнікаў»
6 жніўня супрацоўнікі органаў пагранічнай службы выявілі прыкметы парушэння граніцы з Украіны ў Беларусь. Аператыўныя пошукі завяршыліся затрыманнем парушальніка ў раёне н. п. Новая Гута. Ім аказаўся 30-гадовы грамадзянін Украіны. У ходзе праверкі высветлілася, што мужчыне часова абмежаваны ўезд у Беларусь.

Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь), арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Парушальніку пагражае штраф да 100 базавых велічынь.

Акрамя таго, у ходзе вядзення пагранічнага пошуку гомельскія пагранічнікі ў раёне н. п. Селішча на трасе "Гомель – Бранск” спынілі два аўтамабілі Audi. Іх вадзіцелі груба парушалі хуткасны рэжым.

За рулём транспартных сродкаў апынуліся грамадзяне Беларусі 1980 і 1984 гг.н., жыхары горада Добруш. Пры праверцы дакументаў было ўстаноўлена, што мужчыны пазбаўленыя права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Пагранічны нарад перадаў правапарушальнікаў супрацоўнікам АДАІ Добрушскага РАУС, якія пазней склалі адпаведныя пратаколы. Парушальнікам прыйдзецца заплаціць буйныя штрафы.

  139






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА