Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Ураджэнцы Чачні збіраліся парушыць беларуска-польскую граніцу

07.08.2017
Ураджэнцы Чачні збіраліся парушыць беларуска-польскую граніцу
5 жніўня супрацоўнікі пагранічнай групы ў Гродзенскім раёне (н.п. Каробчыцы) затрымалі двух невядомых. Двое мужчын - грамадзяне Расіі, ураджэнцы Чачні - не хавалі сваіх незаконных намераў па пераадоленні беларуска-польскай граніцы. У краінах ЕС яны хацелі знайсці лепшыя ўмовы жыцця.

Пры сабе ў іх былі мабільныя тэлефоны, асабістыя рэчы, грошы.

Распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму. Замежнікі змешчаны ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы для далейшага разбіральніцтва. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь.

  191






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА