Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Камянецкім раёне пагранічнікі затрымалі парушальніка граніцы з Польшчы

17.07.2017
У Камянецкім раёне пагранічнікі затрымалі парушальніка граніцы з Польшчы
Ноччу 15 ліпеня на пагранічную заставу на ўчастку адказнасці Брэсцкай пагранічнай групы паступіў сігнал спрацоўкі аднаго з участкаў сігналізацыйнага комплексу. Аператыўна ў дадзены раён выехала трывожная група, якая выявіла дарожку слядоў аднаго чалавека ў накірунку з Польшчы ў Беларусь. Неўзабаве ў 3,5 км ад дзяржаўнай граніцы ў Камянецкім раёне пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы 1985 г.н. Пры сабе ў мужчыны быў часовы пашпарт.

Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання). Грамадзянін Польшчы затрыманы для далейшага разбіральніцтва.

  191






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА