Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У грамадзяніна Расіі на граніцы канфіскавана марыхуана

17.07.2017
У грамадзяніна Расіі на граніцы канфіскавана марыхуана
Раніцай 16 ліпеня ў пункце пропуску "Брэст" афармленне на ўезд у Беларусь праходзіў 38-гадовы грамадзянін Расіі, які пражывае ў Бельгіі. Па ініцыятыве супрацоўнікаў пагранічнай службы сумесна з прадстаўнікамі мытні быў праведзены спецыяльны дагляд. У выніку - у кішэні адзення мужчыны выяўлены скрутак з рэчывам расліннага паходжання - марыхуанай - масай 0,22 г. Акрамя таго пад дэкаратыўнай ашалёўкай парога аўтамабіля праваахоўнікі выявілі поліэтыленавы скрутак масай 3,88 г.

Рэчыва устаноўленым парадкам канфіскавана супрацоўнікамі мытні. Праводзіцца праверка.

  181






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА