Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Расіяне спрабавалі перасекчы граніцу, схаваўшыся ў чужым грузавіку

17.07.2017
Расіяне спрабавалі перасекчы граніцу, схаваўшыся ў чужым грузавіку
Уначы 14 ліпеня па інфармацыі грамадзян, якія перасякалі граніцу ў пункце пропуску «Казловічы», брэсцкія пагранічнікі затрымалі на рэжымнай тэрыторыі двух грамадзян Расіі. Мужчыны праніклі ў прычэп грузавога аўтамабіля і спадзяваліся такім няхітрым спосабам бесперашкодна перасекчы беларуска-польскую граніцу. Свае незаконныя намеры яны не хавалі: у суседняй краіне жыхары Арэнбурга і Грознага разлічвалі палепшыць умовы свайго жыцця.

Абодва грамадзяніна аформлены парушальнікамі дзяржаўнай граніцы, а аранбуржац яшчэ і парушальнікам правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі. Яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй тэрмінам на 5 гадоў.

  114






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА