Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Падарожніку з Польшчы своечасова аказаная медыцынская дапамога

16.07.2017
Падарожніку з Польшчы своечасова аказаная медыцынская дапамога
Увечары 16 ліпеня ў пункце пропуску «Перароў» афармленне на ўезд у Беларусь праходзіў турыст з Польшчы, які прыехаў наведаць Белавежскую пушчу. Пасля перасячэння граніцы, ад'ехаўшы на веласіпедзе каля двух кіламетраў ад пункта пропуску, мужчына адчуў рэзкае пагаршэнне здароўя.

На месца здарэння прыбыў экіпаж хуткай медыцынскай дапамогі, які дыягнаставаў прыпынак сардэчнай дзейнасці. У ходзе рэанімацыйных мерапрыемстваў стан пацярпелага быў стабілізаваны.

Ідучы насустрач польскаму боку, беларускія пагранічнікі прапусцілі праз граніцу аўтамабіль экстранай службы з медыцынскімі работнікамі з Белавежы. Сумеснымі намаганнямі медыкамі з Беларусі і Польшчы хвораму аказаны ўвесь неабходны комплекс медыцынскай дапамогі, які дазволіў транспартаваць яго ва ўстанову аховы здароўя на польскую тэрыторыю.

Польскія пагранічнікі выказалі ўдзячнасць за разуменне сітуацыі і падзякавалі за своечасовыя дзеянні, якія дазволілі выратаваць жыццё чалавека.

  177






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА