Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Няўважлівасць да дакументаў сарвала замежныя паездкі двух грамадзян Расіі

14.07.2017
Няўважлівасць да дакументаў сарвала замежныя паездкі двух грамадзян Расіі
Днём 13 ліпеня ў пункце пропуску «Весялоўка» афармленне на выезд з Беларусі праходзіў грамадзянін Расіі 1957 г. н., які ехаў на аўтамабілі ВАЗ. Падчас кантрольных мерапрыемстваў ён прад'явіў пагранічнікам пасведчанне вадзіцеля, якое не з'яўляецца дакументам сапраўдным для перасячэння граніцы. Жыхар Маскоўскай вобласці растлумачыў, што пашпарт забыў дома. Мужчына аформлены згодна з арт. 23.31 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне рэжыму граніцы і правілаў знаходжання, ён заплаціць штраф.

Аналагічная кваліфікацыя і ў грамадзянкі Расіі, якая перасякала граніцу ў гэты ж дзень пункце пропуску «Пясчатка» на аўтамабілі Audi. Жыхарка Масквы 1963 г. н, збіраючыся ў паездку, пераблытала свае замежны і ўнутраны пашпарты і адправілася ў Польшчу з дакументам, тэрмін дзеяння якога скончыўся ў 2013 годзе.
У абодвух выпадках няпамятлівыя грамадзяне праз граніцу не прапушчаны.

  123






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА