Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння абмеркавалі падчас рабочай сустрэчы кіраўнікі пагранічных ведамстваў Беларусі і Узбекістана

14.07.2017
Пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння абмеркавалі падчас рабочай сустрэчы кіраўнікі пагранічных ведамстваў Беларусі і Узбекістана

11-14 ліпеня ў Мінску і Брэсце адбылася рабочая сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёра Анатоля Лапо і намесніка Старшыні Службы нацыянальнай бяспекі - Камандуючага пагранічнымі войскамі СНБ Рэспублікі Узбекістан генерал-маёра Рустама Эмінжанава.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў рамках функцыянавання Савета камандуючых пагранічнымі войскамі дзяржаў - удзельніц СНД і ў двухбаковым фармаце. Кіраўнікі пагранічных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб стане абстаноўкі на дзяржаўнай граніцы дзвюх краін, існуючых тэндэнцыях яе развіцця, а таксама пагрозах і праблемных пытаннях, якія аказваюць уплыў на стан пагранічнай бяспекі. Анатоль Лапо і Рустам Эмінжанаў адзначылі неабходнасць працягу супрацоўніцтва ў рамках функцыянавання СКПВ і ў двухбаковым фармаце з мэтай абмену вопытам у галіне аховы граніцы і ўдасканалення пагранічнай інфраструктуры.

У рамках рабочага візіту арганізавана наведванне аўтадарожнага пункта пропуску «Пясчатка» на беларуска-польскім участку граніцы, падчас якога калегі з Узбекістана азнаёміліся з асаблівасцямі арганізацыі пагранічнага кантролю ў дадзеным пункце пропуску і яго інфраструктурай.

Сучасная сістэма арганізацыі аховы беларускай граніцы была прадстаўлена на прыкладзе пагранічнай заставы «Казімірава» Брэсцкай пагранічнай групы. Тут прадэманстраваны магчымасці інтэграванай аўтаматызаванай тэлекамунікацыйнай сістэмы, а таксама рубяжоў інжынерных збудаванняў і іншых аб'ектаў, што выкарыстоўваюцца органамі пагранічнай службы Беларусі ў мэтах забеспячэння аховы Дзяржаўнай граніцы.

У ходзе наведвання Цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю Інстытута пагранічнай службы ўзбекская дэлегацыя азнаёмілася з яго магчымасцямі, інфраструктурай і парадкам арганізацыі навучання супрацоўнікаў падраздзяленняў пагранічнага кантролю.

На думку бакоў, рабочая сустрэча прайшла ў атмасферы ўзаемаразумення і канструктыўнага супрацоўніцтва. Па яе выніках падпісаны адпаведны пратакол. У далейшых планах - працяг развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па напрамках аператыўна-службовай дзейнасці, падрыхтоўка кадраў, тылавога і тэхнічнага забеспячэння.


  152






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА