Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзян Пакістана пад час спробы незаконна перасеч дзяржаўную граніцу з Літвой

12.07.2017
Беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзян Пакістана пад час спробы незаконна перасеч дзяржаўную граніцу з Літвой
Ноччу 9 ліпеня на пагранічную камендатуру «Паставы» паступіла інфармацыя ад мясцовага жыхара пра невядомых у 500-х метрах ад граніцы з Літвой. Трывожная група, якая выехала на месца, з выкарыстаннем службовага сабакі аператыўна затрымала ў пагранічнай паласе шасцярых, са слоў, грамадзян Пакістана, што не мелі пры сабе дакументаў. Іх правадніком выступаў грамадзянін Расіі азербайджанскай нацыянальнасці. Замежныя грамадзяне не сталі ўтойваць, што мэтай іх незаконнага падарожжа праз гріаніцу былі намеры палепшыць умовы свайго жыцця ў краінах ЕС.

Пасля разбору грамадзяне Пакістана і Расіі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з ч.1 арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), ч.1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання), арт.23.29 (замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яны атрымалі папярэджанне з дэпартацыяй з Беларусі з забаронай уезду тэрмінам на 5 гадоў.

Зараз у дачыненні да грамадзяніна Расіі праводзіцца праверка ў рамках дзеючага крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, па выніках якой будзе прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы за арганізацыю незаконнай транзітнай міграцыі згодна з арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яна прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Акрамя таго, вядзецца пошук астатніх асоб, якія, магчыма мелі дачыненне да дадзенай супрацьпраўнай дзейнасці.

  121






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА