Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Пакістана і Бангладэш затрыманы ў Кобрынскім раёне пад час спробы незаконна перасекчы граніцу

11.07.2017
Грамадзяне Пакістана і Бангладэш затрыманы ў Кобрынскім раёне пад час спробы незаконна перасекчы граніцу

9 ліпеня ў раёне вёскі Павіцце Кобрынскага раёна пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сумесна з прадстаўнікамі МУС затрыманы тры аўтамабілі. З іх дапамогай трое грамадзян Беларусі даставілі на прыгранічную тэрыторыю чатырох грамадзян Пакістана і трох - Бангладэш. Устаноўлена, што ў далейшым планавалася іх незаконнае перамяшчэнне на тэрыторыю Украіны па-за пунктамі пропуску.

У дачыненні да грамадзян Беларусі Кобрынскім міжраённым аддзелам УСК па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі, учыненая групай асоб па папярэдняй змове). Ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Замежныя грамадзяне затрыманы, у цяперашні час іх асобы высвятляюцца. У дачыненні да іх за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы распачаты адміністрацыйны працэс згодна з арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яго санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь з дэпартацыяй, альбо без яе.


  187






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА