Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

За парушэнне граніцы - дэпартацыя

11.07.2017
За парушэнне граніцы - дэпартацыя
7 ліпеня пінскія пагранічнікі на Століншчыне за парушэнне граніцы затрымалі, са слоў, грамадзянку Украіны. Жанчына 1986 г.н. адправілася на беларускую тэрыторыю збіраць дзікаросы.

Жыхарку Ровенскай вобласці затрымалі да высвятлення асобы і аформілі згодна з арт. 23.29 (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) і 23.55 (парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) КаАП Рэспублікі Беларусь.
Пасля правядзення разбору ёй вынесена папярэджанне з дэпартацыяй з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Грамадзянку перадалі супрацоўнікам Дзяржпагранслужбы Украіны.

Падобнае рашэнне чакае і яе непаўналетняга суайчынніка 2001 г.н., затрыманага 8 ліпеня ў 700 метрах ад дзяржаўнай граніцы. Падлетак таксама парушыў граніцу з  мэтай збору дзікаросаў.

У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс згодна з арт. 3.29 (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы), арт. 23.31 (парушэнне рэжыму граніцы) і 23.55 (парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) КаАП Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца разбіральніцтва.

  136






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА