Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

«Зялёны змей» стаў прычынай парушэння заканадаўства ў двух пунктах пропуску

11.07.2017
«Зялёны змей» стаў прычынай парушэння заканадаўства ў двух пунктах пропуску

Раніцай 7 ліпеня трывожная група на тэрыторыі чыгуначнага пункта пропуску «Зарэчыца» затрымала грамадзяніна Беларусі, які рухаўся ў напрамку граніцы з Польшчай. Жыхар Брэста 1995 г.н. знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і выразных тлумачэнняў пра мэту свайго знаходжання на рэжымным аб'екце даць не змог.

Мужчына аформлены згодна з арт. 23.29 (замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы), арт.23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), арт.23.32 (парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь. Праводзіцца разбіральніцтва.

Ноччу 8 ліпеня ў пункце пропуску «Тамашоўка» жыхар аднайменнага аграгарадка 1989 г.н. пры ўездзе ў Беларусь паспрабаваў абагнаць спадарожны аўтамабіль, каб першым прайсці афармленне. Пры гэтым манеўры кіроўца не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з размешчаным на ўездзе сродкам прымусовага спынення. Здзейсніўшы ДТЗ, малады чалавек вырашыў схавацца ад адказнасці на ўкраінскай тэрыторыі, але быў затрыманы пагранічнікамі.

Нарад ДАІ, які прыбыў на месца, неўзабаве высвятліў прычыны такой нярвовасці беларускага грамадзяніна: у крыві кіроўцы выяўлена 1,3 праміле алкаголю. У гэтым стане ён адправіўся ў паездку з сям'ёй і дзецьмі. Правапарушальнік аформлены па ч.2 арт. 18.17 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што прывяло да пашкоджання транспартнага сродку ці іншай маёмасці), ч.1 арт. 18.16 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення), ч.5 арт. 18.22 (парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, а таксама іншых правілаў дарожнага руху), арт. 18.18 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае дакументаў, прадугледжаных правіламі дарожнага руху) КаАП Рэспублікі Беларусь, ён таксама будзе пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на некалькі гадоў.


  136






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА