Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Прыцягнуты да адказнасці грамадзяне, якія не выканалі законныя патрабаванні пагранічнікаў

14.06.2017
Прыцягнуты да адказнасці грамадзяне, якія не выканалі законныя патрабаванні пагранічнікаў
Прыцягнуты да адказнасці грамадзяне, якія не выканалі законныя патрабаванні пагранічнікаў. Прававую ацэнку атрымалі інцыдэнты, якія адбыліся ў красавіку бягучага года ў населеным пункце Братняя Гара Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Там з розніцай у некалькі дзён службовыя асобы органаў пагранічнай службы затрымалі трох беларусаў, якія адмовіліся прад'яўляць дакументы на права знаходжання ў пагранічнай зоне. Пры гэтым 33-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, не маючы адпаведнага дазволу і будучы незадаволеным тым, што яго спынілі,  выражаўся нецэнзурнай лаянкай у бок старэйшага пагранічнага нарада. За непадпарадкаванне законным патрабаванням і абразу супрацоўніка органаў пагранічнай службы судом яму прызначаны штраф у памеры 24 базавых велічынь.

Двое жыхароў Браслава, якія таксама не мелі неабходных дакументаў і адмовіліся прайсці на пагранічны пост для разбору і вядзення адміністрацыйнага працэсу, былі падвергнуты судом адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры пяці і чатырох базавых велічынь  адпаведна.

Прынятыя рашэнні ўступілі ў законную сілу.

  172






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА