Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Каля 900 вайскоўцаў новага папаўнення органаў пагранічнай службы прынялі Ваенную прысягу

14.06.2017
Каля 900 вайскоўцаў новага папаўнення органаў пагранічнай службы прынялі Ваенную прысягу
10 чэрвеня ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь клятву на вернасць Радзіме прынеслі больш за 900 чалавек з ліку новага папаўнення. Урачыстыя цырымоніі прайшлі ў многіх пагранічных вайсковых частках. У Смаргонскай пагранічнай групе навабранцаў павіншаваў Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль Лапо.

Кіраўнік пагранічнага ведамства нагадаў пра мужнасць і гераізм воінаў у зялёных фуражках, іх вернасць Радзіме і баявым традыцыям. Па словах Анатоля Лапо, сёння, калі сітуацыя ў свеце, на Еўрапейскім кантыненце застаецца досыць складанай і нестабільнай, важна памятаць пра слаўную гісторыю пагранічнай службы і канкрэтнымі справамі штодня павышаць надзейнасць аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

Менавіта вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы - асноўны, кваліфікаваны рэсурс для камплектавання пасад сяржантаў і салдат у падраздзяленнях граніцы. Пасля неабходнага навучання па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях новае папаўненне будзе накіравана для далейшага праходжання службы ў падраздзяленні, якія непасрэдна ахоўваюць дзяржаўную граніцу. Да гэтага моманту маладыя людзі ўжо атрымаюць неабходныя навыкі ў нясенні пагранічнай службы, рабоце з тэхнічнымі сродкамі аховы граніцы, авалодаюць зброяй і навыкамі вядзення вайсковай разведкі.

  198






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА