Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Польскі планерыст парушыў беларуска-польскую граніцу: лічыў, што знаходзіцца недалёка на тэрыторыі Польшчы, а апынуўся на ўскраіне Брэста

14.06.2017
Польскі планерыст парушыў беларуска-польскую граніцу: лічыў, што знаходзіцца недалёка на тэрыторыі Польшчы, а апынуўся на ўскраіне Брэста
11 чэрвеня ў раёне пункта пропуску «Казловічы» пагранічны нарад выявіў параплан, які ляцеў з Польшчы, на вышыні каля 1000 метраў. Гэты аб'ект над граніцай заўважылі і мясцовыя жыхары, якія ў сваю чаргу паведамілі пра гэта пагранічнікам.

У ходзе мерапрыемстваў парушальнік быў затрыманы супрацоўнікамі Брэсцкай пагранічнай групы ў 600 метрах ад дзяржаўнай граніцы адразу ж пасля прызямлення.

Мужчына 1975 г.н. растлумачыў, што падчас палёту страціў арыенціроўку на мясцовасці. Калі прызямліўся, вырашыў, што знаходзіцца непадалёк ад польскага горада Бяла-Падляска.

У адносінах да замежнага грамадзяніна распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне дзярграніцы. Спартсмену-аматару пагражае вялікі штраф з дэпартацыяй і забаронай уезду ў Беларусь.

  185






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА