Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Беларусі і Польшчы прад'явілі на граніцы падробленыя страхоўкі

09.06.2017
Грамадзяне Беларусі і Польшчы прад'явілі на граніцы падробленыя страхоўкі
Увечары 7 чэрвеня ў пункце пропуску «Катлоўка» афармленне на выезд з Беларусі ў Літву праходзіў жыхар Шумілінскага раёна. Беларус 1978 г. н. падчас праходжання пагранічнага кантролю прад'явіў на аўтамабіль Volkswagen падроблены дагавор абавязковага страхавання «Зялёная карта». У ходзе праверкі, высветлілася, што дадзены дакумент страхавой арганізацыяй ня выдаваўся.

Падобны выпадак адбыўся ў той жа дзень у пункце пропуску «Пясчатка». Уладальнік аўтамабіля Mercedes - грамадзянін Польшчы 1959 г. н. прад'явіў дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку з прыкметамі частковай падробкі. Вырашыўшы зэканоміць некалькі еўра, замежнік уласнаручна выправіў тэрмін дзеяння страхоўкі.

У дачыненні да аўтаўладальнікаў распачата праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі іх віна будзе даказана, максімальнае пакаранне можа пагражаць абмежаваннем волі тэрмінам да двух гадоў (ч.1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь).

Грамадзяне Беларусі і Польшчы прад'явілі падробленыя страхоўкі

  193






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА