Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Затрыманы грамадзяне Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца ў вышуку

09.06.2017
Затрыманы грамадзяне Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца ў вышуку
За мінулыя суткі пагранічнікі  выявілі двух грамадзян Расіі, якія знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку.

У пункце пропуску "Брэст" пры афармленні на ўезд у Беларусь быў выяўлены 47-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Пад час пагранічнага кантролю высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў вышуку па краінах СНД за злачынства, здзейсненае ў сябе на радзіме.

Яшчэ адзін грамадзянін Расіі быў затрыманы ў пункце пропуску “Весялоўка”. Жыхар Грознага выязджаў з Беларусі. У міждзяржаўным вышуку ён знаходзіцца па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 327 Крымінальнага Кодэксу Расійскай Федэрацыі (падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў, дзяржаўных узнагарод, штампаў, пячатак, бланкаў).

Акрамя таго, у  пункце пропуску "Брузгі" ў афіцыйным парадку ад прадстаўнікоў Пагранічнай службы Рэспублікі Польшча быў прыняты 35-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына адбываў пакаранне ў Польшчы за незаконнае перамяшчэнне тытунёвых вырабаў. У сакавіку беларускія праваахоўнікі ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч.3 арт. 328 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Гэта дзеянне прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам ад васьмі да трынаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Усе затрыманыя перададзены супрацоўнікам органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

  196






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА