Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Ліквідаваны канал незаконнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў

09.06.2017
Ліквідаваны канал незаконнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў
3 чэрвеня ў выніку правядзення беларускімі пагранічнікамі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў выяўлены і ліквідаваны канал незаконнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў па-за ўстаноўленымі  пунктамі пропуску.

Падчас папярэдняга расследавання было ўстаноўлена, што пяцёра жыхароў г. Ашмяны Гродзенскай вобласці ва ўзросце ад 29 гадоў да 41 года сумесна з нявызначанымі грамадзянамі Літвы стварылі крымінальную групу, якая займалася кантрабандай цыгарэт.

Для ўстойлівага функцыянавання дадзенага каналу яны спрабавалі з дапамогай хабару ўцягнуць у злачынную дзейнасць супрацоўнікаў органаў пагранічнай  службы.
Дваіх членаў групы затрымалі на месцы злачынства, калі яны збіраліся перанесці кантрабандны груз у бок літоўскай граніцы. У мэтах маскіроўкі і цяжкасці выяўлення праваахоўнікамі кантрабандысты выкарыстоўвалі вайсковае адзенне. Калі злачынцы, заўважылі пагранічнікаў, то паспрабавалі схавацца і не рэагавалі на каманды спыніцца. Нарад быў вымушаны ўжыць табельную зброю.

Яшчэ дваіх, якія маюць дачыненне да спробы незаконнага перамяшчэння праз граніцу цыгарэт, пагранічнікі затрымалі ўвечары таго ж дня ў населеным пункце Гальшаны Ашмянскага раёна.
На месцы здарэння канфіскаваны партыя цыгарэт, сродкі мабільнай і радыёсувязі, прыстасаванні для пераносу тытунёвых вырабаў, аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для транспарціроўкі незаконнага грузу да пагранічнай  паласы.
Комплекс мерапрыемстваў па ўсталяванні іншых асоб, якія садзейнічалі ажыццяўленню названай супрацьпраўнай дзейнасці, працягваецца.

У дачыненні да аднаго з затрыманых распачата крымінальная справа па ч. 2 арт.431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару паўторна або ў буйным памеры), якая прадугледжвае абмежаванне волі тэрмінам да пяці гадоў або пазбаўленне волі тэрмінам ад двух да сямі гадоў.

Астатнім злачынцам пакуль прыйдзецца адказваць за парушэнне пагранічнага рэжыму згодна з  арт. 23.30 КаАП, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе накладання штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь. У выпадку ўстанаўлення фактаў учынення або саўдзельніцтва  дадзеных асоб у злачынствах яны таксама буду прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

У цяперашні час матэрыялы крымінальнай справы перададзены ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

  161






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА