Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

З-за выпадкова памытага пашпарту грамадзянін Украіны вырашыў перасеч граніцу па-за пунктамі пропуску

08.06.2017
З-за выпадкова памытага пашпарту грамадзянін Украіны вырашыў перасеч граніцу па-за пунктамі пропуску
Увечары 6 чэрвеня пагранічнаму нараду паступіў сігнал, які сведчыў, што на ўчастку адказнасці Пінскага пагранічнага  атрада спрацавала сігналізацыя.

У вызначанае месца выехала трывожная група, дзе ў 500-х метрах ад дзяржаўнай граніцы быў затрыманы грамадзянін Украіны.

Мужчына 1968 г.н. растлумачыў, што парушыць пагранічнае заканадаўства - перайсці граніцу па-за пунктамі пропуску - адважыўся з-за дакументу, які прыйшоў у непрыгоднасць. Напярэдадні пашпарт быў выпадкова памыты  разам з адзеннем.

У дачыненні да замежніка распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 і арт.23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму). Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць папярэджанне з дэпартацыяй або без яе альбо накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без яе.

  115






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА