Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта сустрэўся з губернатарам Пензенскай вобласці

08.06.2017
Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта сустрэўся з губернатарам Пензенскай вобласці
7 чэрвеня ў Мінску адбылася рабочая сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёра Анатоля Лапо і губернатара Пензенскай вобласці Расіі Івана Белазерцава.

З 2012 года па цяперашні час Дзяржпагранкамітэт ажыццяўляе ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі Пензенскай вобласці з мэтай вывучэння новых тэхнічных сродкаў аховы граніцы. На дадзены момант у пунктах пропуску паспяхова ўкараняецца абсталяванне прымусовага спынення транспартных сродкаў, а на «зялёнай» граніцы паспяхова пратэставаны новы сігналізацыйны комплекс, зроблены ў Пензе.

У ходзе сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб вывучэнні супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь перспектыўных узораў тэхнічных сродкаў аховы граніцы і магчымасцяў прадпрыемстваў Пензенскай вобласці па іх пастаўках у Беларусь, а таксама мадэрнізацыі ўжо існуючых.

  88






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА