Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Расіі, Украіны і Арменіі затрыманы за парушэнні заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы і прававым становішчы замежнікаў

08.06.2017
Грамадзяне Расіі, Украіны і Арменіі затрыманы за парушэнні заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы і прававым становішчы замежнікаў
За два дні пагранічнікі затрымалі шасцярых замежных грамадзян, якія парушылі правілы знаходжання і пагранічны рэжым у Рэспубліцы Беларусь.

2 чэрвеня былі затрыманы двое расіян і адзін грамадзянін Арменіі, якія спрабавалі незаконна трапіць у Літву. Жыхары Маскоўскай вобласці і Рэспублікі Дагестан хацелі палепшыць свае ўмовы жыцця, перабраўшыся ў Еўрасаюз, а грамадзянін Арменіі меў намер атрымаць там статус бежанца.

У гэты ж дзень двое грамадзян Украіны, жыхары Львоўскай вобласці і горада Нікалаева, не прайшлі пашпартны кантроль па прычыне адсутнасці дакументаў. Яны тлумачылі, што свае пашпарты страцілі на тэрыторыі Расіі. А грамадзянін, які пражываў у Валынскай вобласці, прад'явіў ID-карту, якая не дае права перасякаць беларуска-ўкраінскую граніцу.

У дачыненні да затрыманых грамадзян распачаты адміністрацыйныя працэсы па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь), 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) і 23.55 (парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) КаАП Рэспублікі Беларусь.

  123






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА