Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Няўважлівае стаўленне да дакументаў прывяло да праблем пры перасячэнні граніцы

08.06.2017
Няўважлівае стаўленне да дакументаў прывяло да праблем пры перасячэнні граніцы
У першыя выхадныя дні лета беларускія пагранічнікі выявілі 15 парушальнікаў пагранічнага заканадаўства, якія пры выездзе з Беларусі прад'явілі несапраўдныя дакументы.

Таму і  не здолелі перасеч дзяржаўную граніцу  двое ўкраінцаў і 13 беларусаў.

У пункце пропуску «Бераставіца» паспадзяваўся на «авось» жыхар Гродзеншчыны, 1994 года нараджэння, прад'явіўшы пагранічнікам  сапсаваны вільгаццю пашпарт, дзе дрэнна праглядваліся  пячаткі  і штампы. Дакумент быў прызнаны несапраўдным, паездка сарвалася.

Па гэтай жа прычыне не здолеў выехаць за граніцу  і жыхар Пінску. Яго фатаграфія ў пашпарце была сапсавана вадой і не падлягала ідэнтыфікацыі. Гэта здарылася ў пункце пропуску "Невель".
Інфармацыя пра тое, што неабходна своечасова мяняць дакументы пасля заключэння шлюбу і змены дзявочага прозвішча, гучала неаднаразова, але тры беларускі яе праігнаравалі і засталіся дома. А ў пункце пропуску «Макраны» жыхар Пружанскага раёну прад'явіў дакумент, тэрмін дзеяння якога скончыўся 12 гадоў таму.

Двое грамадзян Украіны пры праходжанні пагранічнага кантролю на выезд з Беларусі прад'явілі не пашпарты, а ID-карты, наяўнасць якіх заканадаўча не дае права  перасякаць беларускую граніцу. Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці, і грамадзяне Украіны, акрамя штрафу, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь (арт. 23.55 КаАП).
Што да беларусаў, то яны будуць пакараны ў адміністрацыйным парадку за парушэнне рэжыму граніцы (арт. 23.31 КаАП).

Каб такое не паўтарылася з іншымі грамадзянамі, Дзяржпагранкамітэт настойліва рэкамендуе пры планаванні паездак уважліва правяраць стан сваіх дакументаў на прадмет іх сапраўднасці.

  159






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА