.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На беларуска-ўкраінскай граніцы ў пункце пропуску Аляксандраўка папярэджаная спроба прарыву

20.03.2017
На беларуска-ўкраінскай граніцы ў пункце пропуску Аляксандраўка папярэджаная спроба прарыву
У 01.45 20 сакавіка 2017 года на ўезд у Рэспубліку Беларусь з Украіны была здзейсненая спроба прарыву праз дзяржаўную граніцу ў пункце пропуску Аляксандраўка аўтамабіля маркі "Джып". Пры гэтым дадзены транспартны сродак збіў шлагбаўм, праехаў праз сродак прымусовага спынення і, атрымаўшы механічныя пашкоджанні, распачаў спробу прарыву ўглыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У мэтах затрымання названага аўтамабіля супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы ў пункце пропуску была ўжыта табельная зброя.

У 01.55 аператыўнай групай Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў непасрэднай блізкасці ад пункта пропуску Аляксандраўка ў раёне населенага пункта Габрылееўка Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці з ужываннем зброі аўтамабіль быў спынены, затрыманы два грамадзяніна, асобы якіх высвятляюцца. Па наяўнай інфармацыі ў дадзеным аўтамабілі мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы, які ў цяперашні час адшукваецца.

У ходзе вонкавага агляду аўтамабіля знойдзены пісталет маркі ТТ і два падрыхтаваныя магазіны, а таксама прадмет, знешне падобны на траціл і электрадэтанатар.

У цяперашні час праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

  203



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА