Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Львове праходзіць міжнародная канферэнцыя па пытаннях інтэграванага кіравання сумеснымі граніцамі

16.03.2017
У Львове праходзіць міжнародная канферэнцыя па пытаннях інтэграванага кіравання сумеснымі граніцамі
У Львове на міжнароднай канферэнцыі краін-членаў Еўрапейскага Саюза і краін Усходняга партнёрства «Пагранічная бяспека ў дзеянні. Поспех у партнёрстве» абмяркоўваюць тэмы, звязаныя з інтэграваным кіраваннем сумеснымі граніцамі. Мноства аб'ектыўных прычын - міграцыйная сітуацыя ў Еўропе, нестабільная палітычная і эканамічная сітуацыя ў некаторых рэгіёнах і, як следства, павелічэнне патокаў нерэгулярных мігрантаў - пацвярджаюць неабходнасць у партнёрстве і супрацоўніцтве паміж пагранічнымі ведамствамі і зацікаўленымі міжнароднымі арганізацыямі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржпагранкамітэт Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыя Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны сумесна з Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі.

У міжнароднай канферэнцыі вопытам па пытаннях інтэграванага кіравання сумеснымі граніцамі і ўмацавання іх бяспекі дзеляцца кіраўнікі пагранічных ведамстваў з 8 краін - Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі, Славакіі, Малдовы, Турцыі, Венгрыі, прадстаўнікі лідзіруючых арганізацый у галіне кіравання граніцамі і процідзеяння нерэгулярнай міграцыі - МАМ, ФРОНТЭКС, Місія ЕС па прыгранічнай дапамозе Малдове і Украіне і інш.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо. У сваёй прамове кіраўнік пагранічнага ведамства адзначыў, што «беларуская граніца з'яўляецца часткай знешняй граніцы паміж некалькімі міжнароднымі арганізацыямі і саюзамі». Ён канстатаваў «тэндэнцыі да павышэння крымінальных рызык на граніцы. Усе яны звязаны з трансгранічнай супрацьпраўнай дзейнасцю, якая набывае ўсё больш арганізаваныя формы».

Беларускі бок, па заяве Анатоля Лапо, ацэньвае незаконную міграцыю «як небяспеку «гібрыднага характару». Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тое, што «органы пагранічнай службы Беларусі ажыццяўляюць процідзеянне нелегальнай міграцыі і іншым відам трансгранічнай супрацьпраўнай дзейнасці ў цесным супрацоўніцтве з пагранслужбамі сумежных дзяржаў». Ужо сёння беларускія пагранічнікі «ў інтарэсах падтрымання стабільнасці на граніцы асаблівую ўвагу надаюць пытанням пашырэння магчымасцяў комплекснага прымянення разнастайных сіл у ахове граніцы (уносяцца змены ў законы аб дзяржаўнай граніцы, аб органах пагранічнай службы, у адміністрацыйнае і крымінальнае заканадаўства, у нарматыўныя прававыя акты аб прыгранічнай тэрыторыі і глыбіні пагранічнай паласы)».

Старшыня Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь падкрэсліў плённасць працы з украінскімі калегамі: «у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Паўднёва-Усходзе Украіны мы не можам выключаць рызыку кантрабанды зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў у Рэспубліку Беларусь. Сумесна з калегамі з пагранічнай службы Украіны мы кантралюем сітуацыю».

Беларускі бок з прычыны важнасці развіцця кантактаў і ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі службамі не толькі дзяржаў Еўропы, але і ўсіх краін свету звярнуў увагу ўдзельнікаў форуму на практычную каштоўнасць Міжнароднай пагранічнай канферэнцыі, якая рэгулярна праводзілася да 2013 года. Анатоль Лапо прапанаваў абмеркаваць удзельнікам мерапрыемства магчымасць «адраджэння гэтай міжнароднай пляцоўкі ў паўнавартасным фармаце».

Кіраўнік беларускага пагранведамства ў сваёй прамове выказаў упэўненасць у тым, што «і далей Рэспубліка Беларусь будзе заставацца адным з надзейных гарантаў забеспячэння пагранічнай бяспекі на рэгіянальным узроўні, а таксама падтрымае любыя ініцыятывы развіцця міжнароднага пагранічнага супрацоўніцтва, з улікам нацыянальных інтарэсаў».

  164



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА