Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Нелегальны мігрант з Індыі беспаспяхова спрабаваў парушыць беларуска-літоўскую граніцу

15.03.2017
Нелегальны мігрант з Індыі беспаспяхова спрабаваў парушыць беларуска-літоўскую граніцу
У начны час 14 сакавіка пагранічнікі ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі ў Гродзенскім раёне ў пагранічнай зоне затрымалі 18-гадовага грамадзяніна Індыі, які рухаўся ў бок беларуска-літоўскай граніцы. Малады чалавек не хаваў, што збіраўся незаконна перайсці граніцу ў абыход пункта пропуску «Прывалка» для таго, каб здабыць лепшыя ўмовы жыцця ў краінах ЕС.

З сабой выхадзец з Паўднёвай Азіі захапіў прадукты харчавання, цёплыя рэчы, 520 еўра, 18 рублёў.

Распачаты адміністрацыйны працэс па арт 23.29 і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і парушэнне пагранічнага рэжыму). За гэтыя правапарушэнні замежніку максімальна пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя з краіны з забаронай уезду да 5 гадоў.

  184






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА