.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Беларусі парушыў граніцу, вяртаючыся дадому

14.03.2017
Грамадзянін Беларусі парушыў граніцу, вяртаючыся дадому
12 сакавіка гомельскімі пагранічнікамі за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы быў затрыманы 44-гадовы грамадзянін Беларусі. Як высветлілася, жыхар Гомеля страціў свой пашпарт на тэрыторыі Украіны. Урэгуляваць гэтае пытанне па правілах ён не захацеў, таму вырашыў трапіць дадому незаконна.

У дачыненні да мужчыны супрацоўнікамі пагранічнай службы распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь), за гэтае парушэнне зламысніку пагражае штраф да 100 базавых велічынь.

Пагранічная служба Рэспублікі Беларусь нагадвае, што ў выпадку страты або крадзяжу пашпарта па-за межамі Рэспублікі Беларусь (прывядзення ў непрыдатнасць па розных прычынах), неабходна звярнуцца ў бліжэйшы паліцэйскі ўчастак для атрымання адпаведнага дакумента, а затым паведаміць пра здарэнне ў бліжэйшую консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь для атрымання часовага дакумента (пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь), які сведчыць асобу.

  96



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА