Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Настойлівы грамадзянін Малдовы парушыў закон праз дзве гадзіны пасля дэпартацыі

14.03.2017
Настойлівы грамадзянін Малдовы парушыў закон праз дзве гадзіны пасля дэпартацыі
10 сакавіка гомельскія пагранічнікі ў Гомельскім раёне затрымалі невядомага. Ім аказаўся 32-гадовы грамадзянін Малдовы.

Неўзабаве высветлілася, што мужчына літаральна двума гадзінамі раней быў дэпартаваны ў прымусовым парадку праз пункт пропуску «Новая Гута» з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

У цяперашні час узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.371 КК РБ. Па дадзеным артыкуле грамадзяніну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

  275






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА