Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Алжыра спрабаваў парушыць граніцу пры дапамозе пасобніцы з Польшчы

10.03.2017

Ноччу 6 сакавіка ў Гродзенскім раёне пагранічнікі па аператыўнай інфармацыі ў лясным масіве за паўтара кіламетра ад граніцы з Польшчай затрымалі грамадзяніна Алжыра 1989 г.н. Практычна адначасова ў пункце пропуску «Брузгі» пры спробе выехаць з Беларусі на рэйсавым аўтобусе была затрыманая грамадзянка Польшчы 1985 г.н. Як высветлілі аператыўнікі, яна дапамагла замежніку дабрацца да пагранічнай зоны, маючы намер у далейшым з яго асабістымі рэчамі ва ўстаноўленым парадку, па сапраўдных дакументах перасекчы граніцу і сустрэцца з ім ужо на сумежным баку для далейшага суправаджэння па тэрыторыі Польшчы.

Зараз парушальнікі заканадаўства даюць паказанні ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай пагрангрупы. Малады чалавек растлумачыў, што меў намер парушыць дзяржаўную граніцу з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза. Грамадзянін Алжыра прызнаны вінаватым у парушэнні арт. 23.29 (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне пагранічнага рэжыму). На яго накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 10-ці базавых велічынь з дэпартацыяй за межы Беларусі тэрмінам на пяць гадоў.

Грамадзянка Польшчы таксама прызнана вінаватай у здзяйсненні аналагічных правапарушэнняў, на падставе арт. 23.29 і ч. 1 арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь на яе накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй тэрмінам на пяць гадоў.

  242






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА