Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

За парушэнне граніцы затрыманыя грамадзяне Расіі, Украіны і Беларусі

09.03.2017
За парушэнне граніцы затрыманыя грамадзяне Расіі, Украіны і Беларусі
8 сакавіка беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзян Расіі, Украіны і Беларусі, якія спрабавалі незаконна трапіць на сумежную тэрыторыю. Прычыны ва ўсіх апынуліся рознымі, але мэты дасягнулі не ўсё.

Так, брэсцкія пагранічнікі ў 300 метрах ад беларуска-польскай граніцы затрымалі 44-гадовага грамадзяніна Расіі. Жыхар Ленінградскай вобласці растлумачыў, што незаконна трапіць у Польшчу ён збіраўся ў пошуках лепшых умоў жыцця.

Праз некалькі гадзін пінскія пагранічнікі на кірунку н.п. Цярэблічы (Беларусь) - Старое Сяло (Украіна) ў 500 метрах ад беларуска-ўкраінскай граніцы затрымалі 55-гадовага жыхара Ровенскай вобласці.

Парушыць граніцу яго нібыта прымусіла жаданне зрабіць запас беларускіх журавінаў.

А вось двое жыхароў Гродзенскай вобласці збіраліся незаконна трапіць у Літву для наведвання сваякоў, якія жывуць там. У трох кіламетрах ад граніцы іх затрымалі лідскія пагранічнікі.

Парушальнікам заканадаўства пагражае пакаранне па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), санкцыі якіх прадугледжваюць штраф да 100 базавых велічынь з дэпартацыяй або без яе.

  217






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА