.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Малдовы ў ходзе пагранічнага кантролю прад'явіў чужы пашпарт

09.01.2017
Грамадзянін Малдовы ў ходзе пагранічнага кантролю прад'явіў чужы пашпарт
7 студзеня ў пункце пропуску «Новая Гута» пры перасячэнні граніцы з Беларусі ва Украіну пагранічны нарад затрымаў грамадзяніна Малдовы. Пры праверцы дакумента кантралёр выявіў неадпаведнасць фотаздымка ў дакуменце з асобай прад'яўніка.

Мужчына растлумачыў, што два гады таму па чужым пашпарце транзітам праз тэрыторыю Украіны трапіў у Расію, дзе і знаходзіўся да цяперашняга часу.

За замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне граніцы супрацоўнікамі пагранічнай службы распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь), за гэтае парушэнне зламысніку пагражае штраф да 100 базавых велічынь з дэпартацыяй або без яе.

Таксама ў дзеяннях парушальніка граніцы ўгледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Па дадзеным артыкуле прадугледжана адказнасць да 2-х гадоў абмежавання волі.

Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, на час якіх парушальнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гомельскага аблвыканкама.

  94



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА