.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Напярэдадні Каляд двое грамадзян з несапраўднымі дакументамі не змаглі выехаць за граніцу

09.01.2017
Напярэдадні Каляд двое грамадзян з несапраўднымі дакументамі не змаглі выехаць за граніцу
Двое мужчын - грамадзяне Расіі і Беларусі - 6 студзеня ў розны час мелі намер выехаць у Польшчу праз пункт пропуску "Брэст". Аднак іх планам не ўдалося спраўдзіцца. Для пагранічнага кантролю мужчыны прад'явілі пашпарты, тэрмін дзеяння якіх скончыўся тыдзень таму.

Парушальнікі праз граніцу не прапушчаны і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.31.КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы) у выглядзе папярэджання і штрафу.

  138



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА