.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Другую гадавіну ўтварэння адзначае Мазырскі пагранічны атрад

05.01.2017
Другую гадавіну ўтварэння адзначае Мазырскі пагранічны атрад
Два гады таму, 5 студзеня 2015 года, Мазырскі пагранічны атрад прыступіў да аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Украінай. Працягласць участка, які ахоўвае атрад, складае больш за 380 км, з іх сухапутнага - больш за 280 км, рачнога - больш за 100 км.

Участак адказнасці размяшчаецца на тэрыторыі трох прыгранічных раёнаў (Лельчыцкі, Нараўлянскі, Ельскі). У пагранічнай зоне знаходзяцца 13 сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Структурна ў Мазырскі пагранічны атрад уваходзяць мабільныя падраздзяленні, пагранічныя заставы і пасты, а таксама пункты пропуску «Глушкевічы», «Славечна», «Новая Рудня», «Аляксандраўка».

Сёння Мазырскі пагранічны атрад абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі аховы граніцы, сярод якіх сігналізацыйныя комплексы, найноўшыя сістэмы відэаназірання і сувязі. На базе адной з застаў створана аддзяленне беспілотных лятальных апаратаў. Наяўнае ўзбраенне і тэхніка дазваляюць эфектыўна выконваць задачы па ахове дзяржаўнай граніцы.

Улічваючы тое, што значны ўчастак граніцы праходзіць па лясіста-балоцістай і воднай мясцовасці, актыўна выкарыстоўваюцца высакахуткасны катэр, балотаход, аўтамабілі павышанай праходнасці айчыннай вытворчасці.

За два гады мазырскія пагранічнікі затрымалі 156 парушальнікаў граніцы, выявілі 37 адзінак зброі, 109 адзінак боепрыпасаў, спынілі 4 спробы незаконнай міграцыі, выявілі больш за 170 грамаў наркатычных рэчываў, знішчылі каля 700 кілаграмаў пасеваў раслін з утрыманнем наркотыкаў.

З моманту ўтварэння Мазырскага атрада, пагранічнікам удалося наладзіць цеснае ўзаемадзеянне з жыхарамі прыгранічча па пытаннях аховы дзяржаўнай граніцы. Мясцовае насельніцтва, разумеючы стан пытанняў бяспекі і абстаноўкі, не застаецца абыякавым і аказвае пагранічнікам адчувальную дапамогу ў рабоце.

  140



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА