.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Смаргонскія пагранічнікі затрымалі парушальнікаў граніцы з Грузіі і Палесціны

04.01.2017
Смаргонскія пагранічнікі затрымалі парушальнікаў граніцы з Грузіі і Палесціны
Днём 3 студзеня дзяжурнаму па аддзеле пагранічнай службы «Паставы» ад мясцовага жыхара паступіла інфармацыя аб з'яўленні невядомага паблізу граніцы.

Трывожная група, якая аператыўна выехала, з выкарыстаннем службовага сабакі ў лічаныя хвіліны паставіла кропку ў незаконным маршруце парушальніка.

У 80 метрах ад граніцы з Літвой затрыманы 36-гадовы грамадзянін Грузіі. Ён прызнаўся, што меў намер парушыць граніцу з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза.

У дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс па арт.23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Максімальная адказнасць па дадзеных артыкулах прадугледжвае дэпартацыю і штраф у памеры да 50-ці базавых велічынь.

Праз тры гадзіны на суседнім участку граніцы спрацаваў датчык сігналізацыйнага комплексу. На месцы здарэння службовы сабака ўзяў след і хутка ў 40 метрах ад дзяржаўнага граніцы быў затрыманы грамадзянін Палесціны.

Мэта знаходжання паблізу дзяржграніцы замежнік растлумачыць не змог па прычыне моўнага бар'ера.

Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы. Мера адказнасці замежніка будзе ўстаноўлена пасля разбіральніцтва.

  241



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА