Зброю і патроны выявілі пагранічнікі ў беларуса, які вяртаўся з Літвы

3 студзеня ў пункце пропуску «Каменны Лог» пры афармленні на ўезд у нашу краіну з Літвы аўтамабіля Toyota смаргонскія пагранічнікі выявілі газавы пісталет і 11 патронаў рознага калібру. На іх наяўнасць паказаў службовы сабака.
67-гадовы жыхар Магілёва, папаляваўшы ў суседняй дзяржаве, склаў у бардачок зброю і боепрыпасы і накіраваўся дадому, не падазраючы, што гэтыя прадметы забаронена перавозіць праз граніцу нават пры наяўнасці дакументаў, якія даюць права на захоўванне i нашэнне.
Канфіскаванае перададзена для правядзення экспертызы. Праводзіцца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
14.04.2018
Група нелегалаў з В'етнама затрымана на беларуска-польскай граніцы
13.04.2018
Спынена спроба ўвозу з Польшчы буйной партыі наркотыкаў
11.04.2018
За паўторнае парушэнне граніцы грамадзяніну Украіны пагражае пазбаўленне волі
10.04.2018
Пашпарт - галоўны дакумент любога грамадзяніна
10.04.2018
Падроблены пашпарт вырашыў праблему?