Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У першы дзень 2017 года побач з граніцай "адзначыліся" замежнікі з Пакістана і Марока

03.01.2017
У першы дзень 2017 года побач з граніцай "адзначыліся" замежнікі з Пакістана і Марока
1 студзеня ў ходзе праверкі дакументаў у замежных грамадзян, якія знаходзяцца на чыгуначным вакзале ў Брэсце, затрыманы грамадзянін Пакістана 1991 г.н. У пашпарце грамадзяніна адсутнічала беларуская віза.

Мужчына аформлены парушальнікам правілаў знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (арт. 23.51 КаАП Рэспублікі Беларусь), прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь - 230 рублёў і праз некалькі гадзін выправаджаны за межы краіны цягніком "Брэст - Масква".

Па інфармацыі мясцовых жыхароў на ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы ў першы дзень 2017 года блізу н.п. Брузгі ў таксі, якім кіраваў грамадзянін Расіі, былі затрыманыя трое грамадзян Марока. Дакументаў, якія даюць права знаходжання ў пагранічнай зоне, ні ў каго з замежнікаў не было.

Яны мелі намеры парушыць беларуска-польскую граніцу ў пошуках лепшых умоў жыцця. Канчатковай кропкай іх нелегальнага маршруту павінна была стаць Бельгія.

Пры сабе ў нелегальных мігрантаў былі мабільныя тэлефоны з сім-картамі розных аператараў сувязі, каля 1,5 тысячы еўра, амаль 17 тысяч расійскіх рублёў, звыш тысячы дырхам, навігатар з пракладзеным маршрутам, а таксама ліст паперы, на якім былі адзначаны кантрольныя кропкі нелегальнага шляху ад Масквы да Бельгіі, уключаючы Мінск і пункт пропуску "Брузгі".

Грамадзянін Расіі аформлены парушальнікам пагранічнага рэжыму (арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь), грамадзяне Марока - парушальнікамі дзяржаўнай граніцы, пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання (арт 23.29, 23.30 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь.). Жыхары афрыканскага Каралеўства затрыманыя на тэрмін да 3-х сутак для далейшага разбіральніцтва.


  322






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА