Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Непрадбачаныя выдаткі напярэдадні Новага года панеслі грамадзяне з несапраўднымі дакументамі

03.01.2017
Непрадбачаныя выдаткі напярэдадні Новага года панеслі грамадзяне з несапраўднымі дакументамі
Рэальная перспектыва правесці навагоднюю ноч у ізалятары часовага ўтрымання была ў двух грамадзян Малдовы і аднаго - Украіны. Усе трое ў розны час 31 снежня мелі намер выехаць з Беларусі ва Украіну праз пункты пропуску "Новая Гута" і "Новая Рудня".

У ходзе пагранічнага кантролю грамадзяне Малдовы прад'явілі пашпарты, у якіх выраблялася расшыўка бланкаў. Жыхар жа Вінніцкай вобласці падаў дакумент, у якім дзве старонкі былі адарваныя ад кніжнага блока і самастойна прыклеяныя. Ва ўсіх выпадках прад'яўленыя пагранічнікам дакументы з'яўляліся несапраўднымі.

Усе мужчыны прызнаныя парушальнікамі рэжыму дзяржаўнай граніцы (арт 23.31.), а Украіны - яшчэ і правілаў знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ім вынесена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу. Праз граніцу грамадзяне Малдовы прапушчаны, а жыхар Украіны - выправаджаны.

  335






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА