Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пагранічнікі прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

22.12.2016
Пагранічнікі прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
19 снежня ў рамках правядзення дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Дзяржпагранкамітэт сумесна з Белдзяржцыркам арганізавалі навагодняе свята і ўручылі падарункі выхаванцам ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Дзяржынскага раёна».

Дабрачынную акцыю падтрымалі ва ўсіх вайсковых частках органаў пагранічнай службы. На участках адказнасці пагранічнікі наведалі падшэфныя дзіцячыя дамы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Тых, хто асабліва мае патрэбу ў клопаце і ўвазе, павіншавалі з Новым годам і Калядамі, уручылі ім падарункі, а таксама аказалі садзейнічанне ў вырашэнні існуючых праблем.


  437






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА