.

Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пагранічнай зоне нецвярозы кіроўца "выклікаў агонь на сябе"

24.03.2016

Ноччу 24 сакавіка ў Маларыцкім раёне кіроўца Audi, рухаючыся ў пагранічнай зоне, праігнараваў патрабаванні пагранічнага нарада аб спыненні. Спрабуючы пазбегнуць працэдур кантролю, ён распачаў спробу збіць вайскоўцаў і схавацца. Для спынення транспартнага сродку парушальніка і спынення супрацьпраўных дзеянняў пагранічным нарадам выкарыстана табельная зброя.

Пасля затрымання было ўстаноўлена, што за рулём аўтамабіля знаходзіўся нецвярозы кіроўца.

У дачыненні да грамадзяніна распачаты адміністрацыйны працэс за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў. За свае хмяльныя паводзіны яму пагражае штраф у памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Таксама парушальнікам будуць займацца і супрацоўнікі Маларыцкага РАУС, куды перададзены мясцовы жыхар для далейшага разгляду.

  321



ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА